Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КУРАНКОВА Марыя Сяргееўна 

КУРАНКОВА Марыя Сяргееўна

[1915, Юхнаў Смаленскай губ., цяпер Калужская вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Старадарожскай СШ Мінскай вобл. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 29.12.1944 у Стаpых Даpогах па адрасе: Новабазаpны зав., д. 2. Асуджана 12.4.1945 пазасудовым органам НКВД як “агент СД” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Мінскага абл. суда 6.9.1961. Асабовая справа К. № 17203-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".