Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУНЦЭВІЧ Павел Фролавіч
[1872, в. Варонаўшчына Слуцкага пав. Мінскай. губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да кастрычніцкага перавароту 1917 выкладаў у Бабруйскай мужчынскай гімназіі. У 1920-я г. настаўнік СШ № 5 у Бабруйску. Арыштаваны 1.2.1931. Абвінавачваўся ў “антысавецкай агітацыі”. 1.6.1931 Бабруйскім гарадскім аддзелам НКВД вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа К. і інш. № 9931 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.