Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КУЗЬМІЧ Аляксандр Міхайлавіч
[1921, в. Лазоўка Пружанскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў настаўнікам школы в. Стойлы Пружанскага р-на. Арыштаваны ў 23.12.1949. Зняволены ў Брэсцкай турме № 1. Асуджаны 8.3.1950 за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 19.1.1994. Групавая справа К. і інш. № 12469-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.