Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРЫЖАНОЎСКІ Піліп Еўдакімавіч 

КРЫЖАНОЎСКІ Піліп Еўдакімавіч

[1890, Слуцк Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам школы № 6 у Пінску. Арыштаваны 15.3.1941. Асуджаны 1.7.1941 тройкай НКВД як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Вызвалены 30.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа К. № 9634-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".