Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАЎЧЫНСКІ Іван Мацвеевіч
[1889, пас. Сураж Віцебскага пав, цяпер Віцебскі р-н – 1933 (?), Віцебск, турма НКВД]. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Каспляны тагачаснага Суражскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 3.4.1933. Асуджаны 15.4.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Групавая справа К. і інш. № 12188-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.