Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КРАСНОЎСКАЯ Ядвіга Іванаўна
[1900, в. Сякірына Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З дваранскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай няпоўнай СШ ў Сянно. Выйшла замуж, гадавала двое дзяцей. Арыштавана 17.5.1929. Асуджана 19.6.1929 асобай нарадай пры АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ссылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракурорам Віцебскай вобл. 29.5.1992. Групавая справа К. і інш. № 22023-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.