Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КРАСНЕНКА Іван Ільіч 

КРАСНЕНКА Іван Ільіч

[1914, в. Кувечына, цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Магілёве. Арыштаваны 7.11.1943. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.6.1944 за тое, што “падчас знаходжання на акупаванай немцамі тэрыторыі працаваў настаўнікам, выхоўваў вучняў у антысавецкім духе” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў “Волгабудлаг” НКВД (г. Шчарбакоў Яраслаўскай вобл.). Вызвалены 2.2.1951. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.1.1966. Асабовая справа К. № 19397-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".