Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КОРЗУН Марыя Адамаўна
[1907, Магілёўская губ. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай мсціслаўскай СШ № 2. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 22.12.1944. Абвінавачвалася ў “саўдзеле ў антысавецкай арганізацыі”. 9.9.1946 следчым аддзелам УМДБ Кіраўскай вобл. вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 639-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.