Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КОГАЛЬ Акім Уласавіч 

КОГАЛЬ Акім Уласавіч

[1885, в. Гараўцы Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Семакаўскай пачатковай школы (?). Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Падчас следства знаходзіўся ў Аршанскай турме. 28.11.1937 тройкай НКВД асуджаны за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 8.12.1958. Асабовая справа К. № 5759-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".