Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КЕРНАЖЫЦКІ Мікалай Васілевіч 

КЕРНАЖЫЦКІ Мікалай Васілевіч

[1906, в. Вялікая Альшаніца Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў мяст. Сяліба Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. Арыштаваны 9.8.1933. Асуджаны 14.11.1933 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 18.11.1987. Групавая справа К. і інш. № 31591-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".