Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЦЯГОЎ Іван Іванавіч
[1893, в. Горкі Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у мяст. Краснаполле Магілёўскай вобл. Арыштаваны 19.3.1934. Асуджаны 26.3.1934 калегіяй АДПУ за “ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 15.9.1989. Групавая справа К. і інш. № 13908-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.