Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАХАНСКАЯ Чэслава Міхайлаўна 

КАХАНСКАЯ Чэслава Міхайлаўна

[1906, в. Ёды, цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і.
Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай у роднай вёсцы. Была замужам, гадавала двое дзяцей (н. ў 1930 і 1931). Арыштавана 29.12.1944. Абвінавачвалася ў “антысавецкай агітацыі”. Этапавана ў Паўночны край. Вызвалена 2.12.1946. Рэабілітавана аператыўным аддзелам і пракурорам Ухкамбіната МУС 16.12.1946. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 9677-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".