Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАХАНАЎ Аляксандр Іванавіч
[6.6.1894, Віцебск – 16.1.1938, Орша, турма НКВД]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918–20 г. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў настаўнікам СШ № 6 у Оршы Віцебскай вобл. Арыштаваны 22.11.1937 у Оршы па адрасе: вул. Смаленская, д. 23. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 14.12.1937 як “агент польскай разведкі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.10.1989. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.