Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЎРЫЖКА Мікалай Аляксеевіч 

КАЎРЫЖКА Мікалай Аляксеевіч

[1890, мяст. Шумялічы Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расія – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам СШ в. Дзягавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 13.7.1938. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 14.3.1939 УНКВД Магілёўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 3806 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".