Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАТЛІНСКІ Сцяпан Феафілавіч
[1902, в. Міхайлава Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам школы в. Ліпнік (?) Пухавіцкага р-на. Арыштаваны 24.11.1929 у в. Сінча Пухавіцкага р-на. Асуджаны 13.1.1930 паводле пастановы калегіі АДПУ за “антысавецкую дзейнасць” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 23.4.1930. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 28.12.1989. Групавая справа К. і інш. № 29470-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.