Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАТКОЎСКІ Юльян Паўлавіч
[1874, в. Міхайлоўшчына Ашмянскага Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ в. Старое Сяло Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 20.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 28.8.1958. Групавая справа К. і інш. № 5037-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.