Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСЦЮК Мікалай Аляксандравіч
[9.5.1884, в. Гасцілаўцы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. – 26.12.1937, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам Азярышча-Сляпянскай школы. Арыштаваны 19.11.1937 ва ўрочышчы Зялёны Луг Мінскага р-на (цяпер у межах Мінска). Асуджаны 14.12.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа К. № 23526-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.