Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАСЦЭВІЧ Канстанцін Кузьміч
[1881, в. Сухары Гродзенскага пав. – снеж. 1938, Магілёў, турма НКВД]. З сям’і службоўца. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.1.1938 як “шпіён” да ВМП. Паводле некаторых звестак, закатаваны да расстрэла. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 16.1.1989. Асабовая справа К. № 9722 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.