Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРПУСІК Антон Сцяпанавіч
[1903 – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пінскай школы № 1. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 16.12.1939 у Пінску па адрасе: вул. Краеўскага, д. 51. Асуджаны 25.11.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Іўдэльскі лагер НКВД Свярдлоўская вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 17.5.1989. Асабовая справа К. № 8277-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.