Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРПОВІЧ Міхаіл Міхайлавіч
[1911, Беласток, Польшча – ?].
З рабочай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Студзенікі Беластоцкага пав. Арыштаваны 28.5.1940. Асуджаны 24.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі. Вызвалены 30.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-10557 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.