Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРПАЧ Іван Юльянавіч
[1893, в. Заполле, цяпер Карэ-ліцкі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Вялікія Косічы, цяпер Брэсцкага р-на. Быў жанаты, меў дваіх сыноў і дзвух дочак. Арыштаваны 17.5.1941. Абвінавачваўся ў “спробе правядзення тэрарыстычнага акта”. Асуджаны не быў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 23.11.1946. Асабовая справа К. № п-4283 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.