Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРДАШ Дзяменцій Пятровіч 

КАРДАШ Дзяменцій Пятровіч

[1904, в. Астрагляды, цяпер Брагінскі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ пас. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 26.4.1950. Асуджаны Гродзенскім абл. судом 7.8.1950 за “антысавецкую агітацыю і прапаганду” да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Архангельскую вобл. 9.5.1955 тэрмін зніжаны да 6 гадоў. Вызвалены 23.5.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом Беларусі 3.2.1995. Асабовая справа К. № п-22214 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".