Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРБОЎСКІ Караль Францавіч
[1896, в. Букоўская, цяпер Літва (?) – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ мяст. Канстанцінава (цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Арыштаваны 19.12.1939. Асуджаны 12.4.1941 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 6.2.1942 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 6.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа № п-10923 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.