Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАНЦЭВІЧ Павел Іванавіч 

КАРАНЦЭВІЧ Павел Іванавіч

[1896, в. Варанцэвічы, цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – 19.12.1937, Смаленск, турма НКВД]. З духоўнага саслоўя. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам 1-і СШ ў Мсціславе. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.10.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 20.11.1937 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 10.2.1958. Групавая справа К. і інш. № 7026-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".