Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАРАНЕЎСКАЯ Іраіда Георгіеўна 

КАРАНЕЎСКАЯ Іраіда Георгіеўна

[1903, Магілёў – ?].
З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Выкладала ў Магілёўскім музычным вучылішчы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 22.12.1944. Асуджана 16.8.1946 МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалена 22.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 27.5.1992 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа К. № 14884 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".