Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРАЛЁЎ Анатоль Сяргеевіч
[1906, Кастрама, цяпер абласны цэнтр, Расія – ?]. З рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Ашмянах Гродзенскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944 як “нямецкі памагаты”. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд 23.6.1945–5.7.1945. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-6548 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.