Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАРАБАЧ Яфім Іванавіч
[1894, в. Купіск Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1917–18 г. служыў у арміі. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. працаваў настаўнікам школы № 3 Бабруйска. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 27.4.1937. Выключаны з партыі. Асуджаны 26.10.1937 тройкай НКВД за “спробу правядзення тэррарыстычнага акта” да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.6.1955 ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР. Асабовая справа К. № 3917 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.