Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАПІТОНАЎ Кузьма Андрэевіч 

КАПІТОНАЎ Кузьма Андрэевіч

[17.4.1902, в. Самулкі Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў Вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Гладкова Чавускага р-на. Быў жанаты, гадаваў пяцёра альбо шасцёра дзяцей. Арыштаваны 9.9.1938. Абвінавачваўся як “саўдзельнік бандыцкай групоўкі”. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 5816 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".