Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАНТАРОВІЧ Шмерка Яўсеевіч
[1906, в. Сунаі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам магілёўскай СШ № 14. Арыштаваны 14.3.1938. Абвінавачваўся ў “шпіянажы”. 22.10.1938 УНКВД Магілёўскай вобл. справа К. спынена, а ён вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 4536-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.