Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАНАПНІЦКІ Генрык Львовіч 

КАНАПНІЦКІ Генрык Львовіч

[6.6.1882, в. Пятровін Люблінскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам Валожынскай гімназіі Віленскага ваяв. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 23.12.1939 у Валожыне па адрасе: вул. Віленская, д. 50а. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Сібірскі лагер НКВД Новасібірскай вобл. Вызвалены 8.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 26.12.1989. Асабовая справа К. № 28946-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".