Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАМПАН Васіль Антонавіч
[1893, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Працаваў ваенруком Беларускага політэхнічнага інстытута. Арыштаваны 27.4.1937 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 49А, кв. 9. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.8.1939 як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Комі АССР. Вызвалены 27.4.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 27.1.1967. Асабовая справа К. № 9249 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.