Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАМАР (КОМАР) Сцяпан Пятровіч
[1914, в. Запясочнае Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Рамель Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.6.1951. Асуджаны 26.10.1951 за “антысавецкую дзейнасць” да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 27.3.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 24.2.1989. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.