Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛЯМАТ Уладзіслаў Іванавіч
[1901, в. Дубінцы Лідскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Забалаць Лідскага р-на. Арыштаваны 2.12.1939. Абвінавачваўся ў “незаконным захоўванні зброі”. Вызвалены і рэабілітаваны 20.1.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № п-5737 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.