Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛЯДА Уладзіслаў
[?, мяст. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. – 1940 (?), лясны масіў Катынь Смаленскай вобл., НКВД], педагог. Скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў у в. Заполле на Навагрудчыне (цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл.). У 1939 прызваны ў польскае войска, трапіў у палон. Расстраляны.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.