Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛІШЭВІЧ Яўстафій Сцяпанавіч 

КАЛІШЭВІЧ Яўстафій Сцяпанавіч

[1884, в. Малая Ялаўка Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі чыгуначнай школы ў Оршы Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 25.3.1928 у Оршы па адрасе: вул. Пажанкоўская, д. 6. Асуджаны 15.6.1928 асобай нарадай пры АДПУ за “сабатаж” да 3 гадоў пазбаўлення права пражываць у вызначаных месцах. Высланы ў Яраслаўль. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 27.8.1992. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".