Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЛІНОЎСКІ Сцяпан Уладзіслававіч
[1894, в. Калінава-Солькі Высокамазавецкага пав. Ломжынскай губ., цяпер Польшча – 9.1.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам Пліскай няпоўнай СШ. Арыштаваны 3.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 26, кв. 1 Асуджаны 3.1.1938 паводле пастановы калегіі НКВД СССР за “антысавецкую дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа К. № 24289-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.