Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛАСОЎСКІ Іван Іванавіч 

КАЛАСОЎСКІ Іван Іванавіч

[1887, Ігумен Мінскай губ., цяпер Чэрвень, райцэнтр Мінскай вобл. – ?]. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Чэрвеньскай школы. Арыштаваны 9.12.1929 у Чэрвені па адрасе: Гайкаўскі зав., д. 15. Асуджаны 14.2.1930 калегіяй АДПУ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 9.3.1957. Асабовая справа К. № 10106-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".