Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЛАДЗЯЙЧУК Тадэвуш Восіпавіч 

КАЛАДЗЯЙЧУК Тадэвуш Восіпавіч

[1913 – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Харошча, цяпер Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 9.10.1939. Асуджаны 25.6.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” і як “агент польскай паліцыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 22.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 23.5.1989. Асабовая справа К. № 8467-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".