Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАКАРЫЧ Сяргей Дзмітрыевіч
[1896, в. Шароеўка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. – 29.8.1940, ГУЛАГ]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам хіміі ў Полацкім педагагічным вучылішчы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.9.1937. Асуджаны 23.3.1938 тройкай НКВД як “член контррэвалюцыйнай групоўкі” і за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночна-Усходні лагер НКВД Магаданскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага Суда СССР 29.4.1958. Асабовая справа К. № 7092-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.