Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЗУРЭНКА Іван Авер’янавіч
[1910, в. Беразуйкі Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Каханавічы Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 20.1.1938. Абвінавачваўся ў “сувязях з замежнымі разведорганамі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 21.2.1938. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 4740-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.