Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЗЛОВА Алена Трафімаўна
[1923, в. Галяні Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала настаўніцай мужчынскай школы № 3 у Магілёве. Арыштавана 26.12.1944. Абвінавачвалася ў “здрадзе радзіме”. 17.8.1945 следчым аддзелам УНКДБ Магілёўскай вобл. рэабілітавана і 20.8.1945 вызвалена. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.