Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАЗАЧОК Казімір Аляксандравіч
[5.11.1900, Каломыя, цяпер Івана-Франкоўская вобл., Украіна – ?]. З сям’і службоўца. У 1921 уступіў у Польскую партыю сацыялістаў. Атрымаў вышэйшую педагагічную адукацыю. Працаваў настаўнікам СШ ў Смаргоні Гродзенскай вобл. Быў жанаты, гадаваў сына Аляксандра і дачку Дануту. Арыштаваны 29.3.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 9.7.1940 за “нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны, потым Паўночна-Дзвінскі лагеры НКВД Комі АССР і Архангельскай вобл. Вызвалены 30.8.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 30.3.1992. Асабовая справа К. № 32550-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.