Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЖАРНОВІЧ Баляслаў Сігізмундавіч 

КАЖАРНОВІЧ Баляслаў Сігізмундавіч

[1901, в. Астраўлянка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дырэктарам няпоўнай СШ ў в. Порплішча (цяпер Докшыцкі р-н). Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.12.1944. Асуджаны 10.7.1946 асобай нарадай пры МДБ за “здраду радзіме” і “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі лагер МДБ Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 18.6.1992. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".