Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАЖАМЯЧАНКА Кузьма Іванавіч 

КАЖАМЯЧАНКА Кузьма Іванавіч

[1887, в. Задзетуні Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у Віцебскім р-не. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 23.12.1944. Абвінавачваўся ў “дапамозе нямецкім акупантам”. 11.11.1946 УМДБ Кіраўскай вобл. справа К. (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".