Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАДУШКА Раман Андрэевіч 

КАДУШКА Раман Андрэевіч

[1899, в. Чарапы Дзісненскага пав. Віленскай губ., цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Астроўшчына Полацкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 25.5.1929. Асуджаны 19.6.1929 паводле пастановы калегіі АДПУ за “шпіянаж” да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 16.4.1993. Групавая справа К. і інш. № 23102-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".