Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАВАЛЬКОВА Ніна Піліпаўна
[1919, Віцебск – ?]. З сям’і рабочага. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай віцебскай СШ № 10. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 23.12.1944 у Віцебску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 10. Асуджана 31.5.1945 пазасудовым органам НКВД як “памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў” да 7 гадоў ППЛ (пазней тэрмін зменшаны да 3 гадоў). Этапавана ў адзін з лагераў МДБ Пермскай вобл. Вызвалена 17.4.1947. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага Суда СССР 6.4.1960. Групавая справа К. і інш. № 9001-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
У адзін дзень з К. арыштавана, асуджана, вызвалена і рэабілітавана яе сястра Вера Кавалькова. Далейшы лёс таксама невядомы.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.