Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАВАЛЕВІЧ Васіль Варфаламеевіч 

КАВАЛЕВІЧ Васіль Варфаламеевіч

[1880, в. Котра Гродзенскага пав., цяпер Гродзенскі р-н – 15.3.1938, Мінск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў дырэктарам пачатковай школы в. Крупка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 2.11.1937. Асуджаны 27.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 15.12.1956. Асабовая справа К. № 8171-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".