Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАБІНА Раіса Міхайлаўна 

КАБІНА Раіса Міхайлаўна

[1919, Прапойск Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарад, райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?]. З рабочай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала выхавальніцай у дзіцячым саду ў Слаўгарадзе. Арыштавана 22.12.1944. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.7.1945 за “здраду радзіме” да 4 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Магілёўскай вобл. 9.6.1992. Асабовая справа К. № 14943 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".