Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » КАБЖЫНСКІ Вацлаў Фёдаравіч 

КАБЖЫНСКІ Вацлаў Фёдаравіч

[1902, мяст. Сулаў Лодзінскага пав., цяпер Польшча – ?]. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Палонкаўскай школы (цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). Быў жанаты, гадавай двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны ў 1944 у в. Сеўрукі Баранавіцкага р-на. Асуджаны 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 18.2.1993. Асабовая справа К. № 11413-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".