Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » КАБЕРА Мар’ян Адольфавіч
[1884, Познань, цяпер Польшча – ?]. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам
школы в. Раготна Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 20.12.1944. Асуджаны 27.5.1946 асобай нарадай пры МДБ як “нямецкі памагаты” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Какчатаўскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.3.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа К. № п-20527 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.